Літаратурная гасцёўня “Пачынае з новага радка”

панченко первая16 мая ў межах літаратурна-творчага праекта “Пяць вечароў” для навучэнцаў 7 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” прайшла літаратурная гасцёўня “Пачынае з новага радка”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі.

Адметная, непаўторная і глыбока нацыянальная паэзія аўтара назаўсёды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры.

Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з жыццём і творчасцю паэта, праслухалі вершы прысвечаныя роднаму краю, прыродзе, каханню, роднай мове: “Белыя яблыні”, “Родная мова”, Спарышы”,”Пачынае з новага радка”, а таксама падзяліліся свамі ўражаннямі пра творчасць паэта.

Увазе прысутных была прадстаўлена кніжная выстава “Беларусь – я твой воін і сын…”.

SAM_4451 бб

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.

Автор записи: admingb4

admingb4

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *