«Купала і Колас – наш гонар і сумленне»

перваЯ колас гб 4“Купала і Колас – наш гонар і сумленне”,
(да 135-годдзя класікаў беларускай літаратуры)

У кожнага народа ёсць паэты да слоў якіх прылучаны сэрцы многіх пакаленняў, безумоўна, для беларусаў, — гэта Янка Купала і Якуб Колас – веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. З’яўленне на Зямлі ў адзін, 1882 год, двух паэтаў — Божы дар беларускаму народу.

16 лістапада бібліятэка запрасіла вучняў ДУА “Сярэдняя школа №31 г. Магілёва” на свята паэзіі “Купала і Колас – наш гонар і сумленне”.

Прысутныя атрымалі ўнікальную магчымасць здзейсніць падарожжа ў часе: даведацца пра цікавыя факты лёсаў таленавітых людзей, глыбей зразумець творчасць паэтаў, творы якіх увайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры і вядомы сёння далёка за межамі нашай краіны, а таксама адкрыць для сябе новыя старонкі творчасці Янкі Купалы і Якубы Коласа.

Прыемна, што творчасць вялікіх паэтаў жыве і ў наш час, знаходзіць водгук у душах маладых людзей. Навучэнцы з задавальненнем дэкламавалі вершы любімых паэтаў: “Явар і каліна”, “Мой родны кут, як ты мне мілы”, “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”. Своеасаблівым упрыгожаннем вечара стала праслухванне песень, створаных на вершы паэтаў.

Янка Купала і Якуб Колас – майстры паэтычнага слова нашай роднай Беларусі. Спадчына, якую пакінулі народныя песняры, неўміручая. Колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці беларускага народа Янка Купала і Якуб Колас.

SAM_5301   перваЯ колас гб 4

Автор записи: admingb4

admingb4

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *