«Беларускі нацыянальны касцюм: вандроўка ў мінулае»

первая гб 4 костюмВа ўсім свеце людзі шануюць і паважаюць свой нацыянальны касцюм. Нездарма лічыцца, што пасля мовы, народнае адзенне – найважнейшая прыкмета этнасу.

“А ці ведаем мы свой нацыянальны касцюм? Ці бачылі мы яго?” – на гэтыя пытанні адказвалі выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад №100”, якія прынялі ўдзел у фальклорным часе “Беларускі нацыянальны касцюм: вандроўка ў мінулае”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з традыцыйным беларускім адзеннем: вопраткай, галаўнымі ўборамі, абуткам, даведаліся аб адрозненні мужчынскага і жаночага народнага касцюма, пазнаёміліся з геаметрычным і раслінным арнаментам.

Напрыканцы занятку дзецям, з дапамогай размалёўкі і алоўкаў, прапанавалі апрануць лялек, каб ўсе зразумелі, што гэта – прадстаўнікі беларускага народа.

SAM_5076  SAM_5079

SAM_5081  первая гб 4 костюм

Автор записи: admingb4

admingb4

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *