Рамантык і гуманіст – Уладзімір Караткевіч

Ці ведаеце вы, хто з беларускіх пісьменнікаў першым пачаў выкарыстоўваць у літаратуры жанр гістарычнага дэтэктыву? 26 лістапада наша краіна  адзначае 90-годдзе з дня яго нараджэння. Яго імя – Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. Гэта адзін з рэдкіх і дзіўных рамантыкаў нашага часу, які яшчэ пры жыцці прызнаны класікам сучаснай беларускай літаратуры. Яго таленавітасць, эрудыцыя, патрыятызм з’явіліся той асновай, на якой грунтуюцца творчыя здабыткі сапраўднага пісьменніка.

Да гэтай знакавай даты супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі   выставу-партрэт  “Рамантык і гуманіст – Уладзімір Караткевіч, якая дае магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй пісьменніка, літаратурна-крытычнымі матэрыяламі пра жыццё і творчасць, а таксама вершамі-прысвячэннямі і выказваннямі беларускіх паэтаў і празаікаў аб самабытным таленце Уладзіміра Караткевіча

На выставе прадстаўлены найбольш знакамітыя творы пісьменніка: “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”,”Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”, нарыс “Зямля пад белымі крыламі”  і іншыя празаічныя творы, а таксама паэтычныя зборнікі. Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з выставай, якая будзе працаваць да 1 снежня 2020 года.

 

Автор записи: admingb4

admingb4