Чытайце беларускае 12.2023

 Міус, Ж. В. Панч і Чоха : казка / Жанна Міус; [мастак Святлана Стахоўская]. – Мінск: Звязда, 2023. – 53, [2] с.

Панч і Чоха – вясёлыя панчохі яркага вясёлкавага колеру. Яшчэ на фабрыцы іх аб’ядналі ў пару, тым самым зрабіўшы іх неразлучнымі. Сябрам прыйдзецца прайсці разам праз шматлікія выпрабаванні лёсу: і ў пашчы пыласоса пабываць, і ў зубы злоснага нявыхаванага сабачкі трапіць… Але ўсе хвалявальныя, часам вясёлыя, а часам небяспечныя прыгоды Панч і Чоха пройдуць побач, падтрымліваючы адзін аднаго, як сапраўдныя сябры.

 

 

 


  Коршак, А. М. Канікулы ў цёці Клавы : [казка / Алеся Коршак ; [мастак Лілія Клімава]. – Мінск : Беларусь, 2023. – 29, [2] c.

Выхаваўчая казка пра дзяўчынку Дашу, якая з’ездзіла ў час канікул да сваёй цёці Клавы, навучылася ў яе шэрагу карысных рэчаў і перажыла цікавыя прыгоды са стрыечным братам Ягорам.

 

 

 


Шаўцоў, А. М. Пра жыцце і прыгоды сланяняці, або Як сланы з людзьмі пасябравалі : казка / Аляксей Шаўцоў ; [пераклад з рускай Н. Шчарбаковай ; мастак В. Макаранка]. – Мінск : Звязда, 2022. – 69, [2] с.

У сваёй новай кнізе аўтар раскрывае маленькім чытачам разнастайнасць жывёльнага свету, паказвае прыгажосць адносін чалавека і жывёл, вучыць смеласці, дабрыні, узаемавыручцы і высакароднасці ў часы цяжкіх выпрабаванняў.

 

 

 


Прохар, М. П. Камп’ютарныя коткі : казкі / Маргарыта Прохар ; [малюнкі А. А. Станкевіч]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. – 30, [1] с.. – (Беларускія пісьменнікі — дзецям)

Кніга “Камп’ютарныя коткі” прысвечана нашым меншым сябрам — разумным і вясёлым коцікам, а таксама іх гаспадарам — дзецям і дарослым. Прыгоды Мусі, Тодара і іх сяброў — котак аднаго дома — цікавыя, забаўныя, нават фантастычныя. Коткі таксама жывуць у сучасным свеце і могуць валодаць камп’ютарам, нават стварыць сваю інтэрнэт-сетку “Катавічок” I разам з ёю вандраваць, сябраваць, дапамагаць і рабіць новыя адкрыцці.

 

 


Иващенко, Л. А. Леша, Кощей и уроки ОБЖ: [сказка / Людмила Иващенко; [иллюстрации автора]. – Минск: Беларусь, 2022. – [27] с.

Литературно-художественное издание для детей младшего школьного возраста.

 

 

 

 


АРХИВ: