Чытайце беларускае 11.2023

  1. Богданова, Л. Минюня, просто ангел: повесть, рассказ / Лина Богданова; [художник Наталья Бакан]. – Минск: Беларусь, 2022. – 157, [2] с.

Любите собак? Мечтаете завести пушистого друга, но не уверены в своих возможностях? История из жизни владельцев маленькой чихуахуа Мини поможет вам определиться. Семья Кузнецовых — Хорошко поделится не только своим опытом, но и чувствами. А автор предлагает читателю открытый диалог с элементами творчества и игры. В книгу также включена история пса Топы, которая никого не оставит равнодушным.

Рекомендуется для чтения и обсуждения в семейном кругу.

 

 


  1. Хадасевіч-Лісавая, К. С. Сакрэты аднаго каралеўства : казка / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак А. І. Балыш]. – Мінск : Звязда, 2022. – 53, [3] с. – (Казкі кніжнай феі)

Персанажы кнігі — не людзі, не жывёлы, не расліны… Гэта казачная гісторыя пра загадкавых істот, якія фарсяць у выкшталцоных капелюшах, жывуць у сваім асобным каралеўстве і віруюць у эпіцэнтры прыдворных падзей. Хто ж гэты высакародны, арастакратычны, шляхетны народ? Завітайце ў таямнічае каралеўства, пазнаёмцеся з яго жыхарамі і даведайцеся, якія падзеі не на жарт узрушылі дзяржаву…

 

 


  1. Прокша, Л. Я. Незвычайныя прыгоды хлопчыка Бульбінкі : аповесць-казка / Леанід Прокша ; [мастак Святлана Стахоўская]. – Мінск : Звязда, 2023. – 77, [1] с

Недзе на Палессі жылі-былі дзед і баба. Хата іх стаяла ў лесе. Дзед быў лесніком, а баба гаспадарыла дома. Аднойчы, калі яны гатавалі ежу, з імі раптам пачала размаўляць бульбінка – гэта быў маленькі зачараваны хлопчык. Баба з дзедам пакінулі яго ў сябе. Тады і пачаліся незвычайныя прыгоды хлопчыка і яго сяброў.

 

 


  1. Давідовіч, С. Ф. Дабром за дабро : казкі / Сяргей Давідовіч ; [малюнкі аўтара]. – Мінск : Звязда, 2022. – 133, [3] с.

Казкi Сяргея Давiдовiча вучаць спагадлівасці i шчырасці, заклікаюць ставіцца да ўсяго жывога на Зямлi i да мацi-Прыроды беражлiва i адказна.

 

 

 


  1. Фралова, І. М. Вясковыя вакацыі : вершы і апавяданні / Іна Фралова ; [мастак В. Фралова]. – Мінск : Беларусь, 2021. – 126, [1] с.

Лізка летнія вакацыі вымушаная правесці ў вёсцы. Незаўважна для сябе яна адкрыла свет жывой прыроды. У дзяўчынкі завязаліся новыя цікавыя знаёмствы. Разам з імі яна не толькі весела праводзіла час, але і вучылася правілам бяспечных паводзінаў. У першую частку увайшлі вершы, загадкі, небыліцы, дражнілкі, пужалкі і скорагаворкі. Старонкі другой часткі расчыняюць дзверы яшчэ і ва ўнутраны свет галоўнай гераіні і складаюцца з невялікіх апавяданняў. Пра новых і старых сяброў, пра гульні і забавы, прыгоды і адкрыцці ты, шаноўны чытач, даведаешся ў гэтай кніжцы.

 

 


АРХИВ: