Родная мова – матчына мова!

перваяМова… Мова родная… Матчына мова… Так ласкава называем мы свой духоўны набытак. Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Па прапанове Бангладэш, у 1999 годзе ЮНЭСКА аб’явіла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы.

Родная мова – адно з самых вялікіх тварэнняў беларускага народа, яго годнасць і слава! Менавіта гэту думку супрацоўнікі бібліятэкі і даносілі да сваіх чытачоў і гасцей у гэты дзень. На працягу 21 лютага ў бібліятэцы прайшоў этна-марафон Не пакідайце ж мовы роднай…”.

На парозе бібліятэкі чытачоў чакала дрэва слоў “Без каранёў няма кроны”, дзе кожны жадаючы мог напісаць на рознакаляровых сцікерах свае любімыя словы, якія ён лічыць сапраўды важнымі і каштоўнымі. Ужо з парога ўсіх падхоплівала і несла музычная хваля “Каб гучала беларускае слова”: народныя ансамблі і песні любімай краіны.

Пачаўся дзень матулінай мовы са смачнай акцыі “Добры ранак! Трымай абаранак!, якая стала самай папулярнай у бібліятэцы ў гэты дзень. Кожны чытач, які абіраў замест рускай ці замежнай кнігі беларускую – атрымаў абаранак J

На абанеменце чытачы знаёміліся з выставай-аглядам “Жыве ў вяках беларускае слова”, у дзіцячым сектары – з кніжнай выставай “Адкрый для сябе беларускую кнігу”. У кожным аддзеле можна было згуляць у літлато “10:0”: назваць 10 раслін, твораў, аўтараў, знакамітых магілеўчан і інш. на роднай мове і атрымаць за гэта беларускамоўную закладку у падарунак.

Для самых маленькіх нашых сяброў мы падрыхтавалі чароўную батлейку “Казкі ў горадзе” – дашкольнікі ДУА “Яслі-сад № 100 г. Магілёва” глядзелі лялечны спектакль “Як кот звяроў напалохаў”. Для сяброў крыху больш старэйшых – вучняў 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” – прайшло свята матулінай мовы “Прыгарніся да роднага слова”. Слухалі вершы, успаміналі фразеалагізмы, адгадвалі канчатак прыказак, адчувалі сябе сапраўднымі перакладчыкамі з рускай на беларускую мову, і не толькі… Падарункам для вучняў стала сустрэча с творчым чалавекам – Ірынай Валянцінаўнай Грамыка і яе “Майстар-класам па вырабу лялек-абярэгаў”. Паслухалі пра гісторыю незвычайных лялек, паглядзелі спосаб іх вырабу, паабяцалі зрабіць такія лялькі для сваіх маці на блізкае свята.

І нават рэтра-вечар аматараў кіно “Музыка кіно на хвалі нашай памяці”, у межах клубу зносін для пажылых людзей “Добрыя сустрэчы” сумесна з клубам “Вясёлка рукадзелля”, запланаваны як сустрэча з песнямі, кіно і жартамі, не абышоў тэму роднай мовы, яе прыгажосці і ўтульнасці. І гэта, канешне, вельмі добра, што ў Міжнароднародны дзень роднай мовы было так шмат сустрэч  з тым, што вельмі важна для кожнага беларуса.

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова.
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка… 

Уладзімір Дубоўка

2 3 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 первая р

 

Автор записи: admingb4

admingb4