Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №33 г. Магілёва» наведалі моўны практыкум «Пра мову». На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення саломапляцення, з тэхналогіяй апрацоўкі саломы, убачылі дзіўныя ўзоры вырабаў з цудоўнага прыроднага матэрыялу.
На займальнае мерапрыемства быў запрошаны педагог дадатковай адукацыі ДУДА Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «АГАТ» М.В. Старасценка.
Дзякуючы ўроку майстэрства ад Маргарыты Валер’еўны дзеці адчулі пластычнасць і прыгажосць простай саломкі. Здавалася б, простыя прыёмы запатрабавалі ад рабят немалых намаганняў, лагічнага мыслення і спрыту. Дзеці, задаволеныя творчым працэсам, панеслі з сабой не толькі новыя веды, але і цудоўныя сувеніры з саломкі.
Усім чытачам было прапанавана звярнуцца да выставы-шанавання «Штрыхі да партрэту пісьменнікаў-юбiляраў», выставы-крыжаванкі «Любі, шануй, ведай роднае слова», прысвечанах святу роднай мовы і прыняць удзел у акцыі «Час чытаць беларускае!». У гэты дзень дарослыя наведвальнікі бібліятэкі таксама мелі магчымасць далучыцца да свята, чытачы атрымлівалі памяткі «Размаўляй са мной па-беларуску», якія нагадвалі, як правільна павітацца або развітацца, папрасіць прабачэння.
Вітражная выстава «Знакамітыя людзі зямлі беларускай» знаёміла мінакоў, жыхароў мікрараёна Юбілейны з партрэтамі і цытататамі з твораў класікаў беларускай літаратуры.
Супрацоўнікі бібліятэкі ўпэўнены, што гэты дзень дазволіў перажыць моцныя пачуцці, атрымаць задавальненне і яшчэ раз пераканацца, што родная мова – бясцэнны скарб, якім мы павінны ганарыцца і шанаваць.