Моўны марафон «Дакраніся да сэрца»

Гадзіна беларусазнаўства «Моўная скарбонка» дазволіла вучнямі ДУА «Сярэдняя школа №31 г. Магілёва», наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ЦСАН Ленінскага раёна г. Магілёва пасправабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, пашырылі слоўнікавы запас, а таксама пазнаёміліся з вершамі таленавітых беларускіх паэтаў. Падчас мерапрыемства ўзгадваліся беларускія прыказкі і прымаўкі, разгадваліся загадкі, ліліся беларускія песні – родная мова гучала з усіх бакоў. На мерапрыемстве панавалі кемлівасць, гумар, артыстызм.

 

 

 

 

 

На пляцоўку ведаў «Пішы без памылак» да нас завіталі навучэцы ДУА «Сярэдняя школа №33 г. Магілёва ». Прысутныя, а гэта вучні 6 «В» класа, зрабілі падарожжа па неабсяжных прасторах мовы, пачынаючы ад яе вытокаў, станаўлення да сённяшняга часу. Юныя чытачы дэкламавалі вершы беларускіх аўтараў, прысвечаныя роднай мове, роднай Беларусі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем разгадвалi крыжаванкi, загадкі,  перакладалі словы з рускай на беларускаю мову. Вучні праявілі сябе сапраўднымі знаўцамі роднай мовы.

 

 

 

 

 

Автор записи: admingb4

admingb4