Адзіны-этна тыдзень “Мода на мову”

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка.

Уладзімір Дубоўка

Ці можна адчуваць сябе сапраўдным беларусам, грамадзянінам сваёй дзяржавы, калі не ўжываеш родную мову? Напэўна, не. Каб нагадаць людзям, што нашая мова – беларуская – самая мілагучная і пяшчотная, ў рамках адзінага этна-тыдня “Мода на мову” супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №4 ім. М.Лермантава праводзілі шмат мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.

Разам з вучнямі ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Магілёва”, ДУА “Сярэдняя школа №31 г. Магілёва” і ДУА “Сярэдняя школа №33 г. Магілёва”, а таксама з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ЦСАН Ленінскага раёна г. Магілёва, супрацоўнікі бібліятэкі акунуліся ў атмасферу свята, прысвечанага галоўнай каштоўнасці кожнага народа – мове.

Моўны практыкум “Як сказаць па беларуску” дазволіў кожнаму пасправабаваць сябе ў ролі перакладчыкаў, пашырыў слоўнікавы запас, а так сама пазнаёміў з вершамі таленавітых беларускіх паэтаў. Падчас мерапрыемства ўзгадваліся беларускія прыказкі і прымаўкі, разгадваліся загадкі, лілися беларускія песні – родная мова гучала з усіх бакоў.

На турніры знаўцаў роднай мовы “Такія знаёмыя назвы і словы, такая цудоўная родная мова” сярод прысутнічых ішла неабыякая барацьба за тытул лепшага знаўца роднай мовы. Удзельнікі мерапрыемства спаборнічалі ў шматлікіх конкурсах: хто хучэй прамовіць хуткамоўку, “Беларускі каляндар”, “Ці ўмееце вы вітацца па-беларуску?”, “Назаві адным словам”, “Як жывёлы размаўляюць?”, – таксама адказалі на пытанні віктарыны “Ці праўда, што…”, сыгралі ў цікавыя гульні.

Найбольш увагі і пашаны да беларускага слова было выказана падчас свята роднай мовы “Пяшчотная, родная, матчына. Колькі мілагучных і ласкавых слоў мее наша мова, колькі цікавых прыказак і фразеялагізмаў, якія адлюстроўваюць жыццё і быт беларускага народа, колькі чароўных беларускіх вершаў і песень існуе на нашай зямлі – пра ўсё гэта шла гаворка на мерапрыемстве. Удзельнікі свята даведаліся пра гісторыю ўзнікнення і станаўлення роднай мовы, некаторыя яе таямніцы, а таксама паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў.

Автор записи: admingb4

admingb4