Чытайце беларускае


1.Як сказаць па-беларуску? : [зборнік] / укладальнік Алесь Бадак. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. – 128 с.

Кніга адрасавана тым, хто хоча добра засвоіць беларускія назвы самых розных прадметаў і з’яў, з якімі часта сутыкаецца ў сваім жыцці: дома, у школе, на прыродзе, у горадзе і вёсцы.

 

 

 


2.Хадасевіч-Лісавая, К. С. Знаёмцеся — #Падабай.к@! : [казка] / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак В. Лапіна]. – Мінск : Звязда, 2020. – 45, [2] с.

Вы хацелі б мець унікальны гаджэт, які не патрабуе зарадкі, не расходуе трафік, не псуе зрок і не «глючыць»? А яшчэ пашырае веды, вядзе ў свет фантазіі, дапамагае знайсці сяброў у Сеціве, дае магчымасць пагуляць у настольную гульню і вясёлую вандрульню з прызам для самых уважлівых карыстальнікаў сацыяльных сетак? Гэты гаджэт у вас у руках — гэта кніга, у якой Кніжная Фея спалучыла экран смартфона і папяровыя старонкі! У ёй вы пазнаёміцеся з сімпатычным віртуальным героем — Падабайкам, якога ведае ўвесь свет…

 


3.Святлова, Н.А. Праз фортку сэрца : вершы / Наталля Святлова ; уклад. Віктар Шніп. – Мінск : Звязда, 2025. – 40 с.

Дэбютны паэтычны зборнік Наталлі Святловай “Праз фортку сэрца” ўключае інтымную і філасофскую лірыку. Вершы напоўнены шчырасцю, як на споведзі, дзе душа наросхрыст і прагне пакаяцца.

Ачышчаная, яна ўзлятае і натхняецца на новыя вышыні. Паэзія Наталлі Святловай – гэта новы, малады погляд на адвечныя тэмы: каханне, прызначэнне, сумленне…

Тонкае сузіранне і глыбокая рэфлексія ўвасабляюцца ў радкі-абнадзейванні, якія дораць прагу жыць. Адрасавана шырокай чытацкай аўдыторыі.

 


4.Дарожкін А.С. Куфар патрэбных казак : для дзяцей мал. і сярэд. шк. Узросту / Андрэй Дарожкін ; маст. Алена Пышнік. – Мінск : Звязда, 2025. – 72 с. : іл

У кнігу “Куфар патрэбных казак” увайшлі чатыры аўтарскія гісторыі, стылізаваныя пад народныя казкі. Яны накіраваны на захаванне традыцыйных духоўных каштоўнасцей беларусаў, папулярызацыю здаровага ладу жыцця, фарміраванне гарманічнай асобы юнага чытача, трансляцыю адэкватнай мадэлі паводзін для сучаснага маладога пакалення.

Выданне прызначана для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, можа быць выкарыстана на пазакласных занятках настаўнікамі і педагогамі дадатковай адукацыі.

 


5.Танк М. Блікі сонца : вершы, казкі / Максім Танк ; маст. Рыжы. – Мінск : Юнацтва, 1997. – 128 с. : іл.

У кнігу народнага паэта Беларусі (1968) Максіма Танка «Блікі сонца» ўвайшлі творы, адметныя тонкім разуменнем дзіцячага светаўспрымання, метафарычнасцю, нацыянальным каларытам. Вершаваныя казкі і вершы сталі класікай беларускай літаратуры і вывучаюцца ў школе.

 

 

 


АРХИВ: