Хто жыве ў нашых азерах і рэках : казкі, вершы, апавяданні / укладальнік і аўтар тэксту А. Бадак ; мастак С. Іванова]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. – 122, [4] с.. – (Сямейнае чытанне)
У зборнік увайшлі творы беларускіх пісьменнікаў, героямі якіх з’яўляюцца шматлікія насельнікі нашых азёр і рэк. У тым, што водны свет незвычайны і загадкавы, юныя чытачы змогуць лішні раз пераканацца і дзякуючы рубрыцы “Цікавыя факты”.
Казачная энцыклапедыя свойскіх жывел : казкі, вершы, апавяданні / укладальнік і аўтар тэксту Алесь Бадак ; мастак Дар’я Кулік]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. – 135, [3] с.. – (Сямейнае чытанне)
У зборнік увайшлі вершаваныя і празаічныя творы беларускіх пісьменнікаў, а таксама народныя казкі пра свойскіх жывёл: каня, карову, казу, сабаку, ката і інш.
Рубрыка “Цікавыя факты” дапаможа юным чытачам больш даведацца пра жыццё, звычкі і паводзіны гэтых толькі на першы погляд добра вядомых нам мілых і абаяльных істот.
А прымяненне спецыяльных QR-кодаў дазволіць пачуць галасы свойскіх жывёл.
Чаму муха ва ўсе бакі бачыць : легенды пра паўзуноў, рыб, земнаводных, членістаногіх і насякомых / складальнікі: А. М. Боганева, Т. В. Валодзіна ; мастак М. А. Сурмачэўскі]. – Мінск : Беларусь, 2024. – 54, [1] с.. – (Легенды і паданні зямлі беларускай)
У чацвёртай кнізе серыі “Легенды і паданні зямлі беларускай” сабраны беларускія народныя легенды, якія апавядаюць пра ўзнікненне паўзуноў, рыб, земнаводных, членістаногіх і насякомых.
Ігнаценка, Р. К. Бабіна лета : апавяданні / Рыгор Ігнаценка ; [укладальнік Таццяна Мартыненка ; мастак Алена Карповіч]. – Мінск : Звязда, 2025. – 44, [3] с.
У зборнік увайшлі апавяданні Рыгора Ігнаценкі на тэму роднай прыроды. Яны пазнаёмяць юнага чытача з багатым раслінным і жывёльным светам Беларусі, з прыкметамі розных пор года, а таксама з жыццёвымі прыгодамі, павадкамі насельнікаў нашых лясоў, палёў, лугоў. Апавяданне «Бабіна лета» ўваходзіць у вучэбную праграму па прадмеце «Літаратурнае чытанне» для 4 класа.
Хадасевіч-Лісавая, К. С. Ціхім вечарам… : жахлівік / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак Д. Бецун]. – Мінск : Звязда, 2025. – 43, [3] с.. – (Казкі Кніжнай феі)
Гэта гісторыя адбылася са школьнікамі, якія не любілі чытаць і ўсімі шляхамі вынаходзілі спосаб напісаць сачыненне, не разгарнуўшы кнігу. Кажуць, непрачытаныя кнігі ўмеюць… помсціць. А тут з’явіўся яшчэ і сам загадкавы пісьменнік, які знарок сабраў гэтых вучняў у сваім доме на глухім хутары. Ціхі вечар стаўся страшнай рэальнай гісторыяй, у якой да палонных гасцей з’явіліся прывіды з аповесці пісьменніка, а сам ён…
АРХИВ: