У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: “Калi ласка!..”
Як звiняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё iдуць са мною…
П.Броўка
Кожны паважаючы сябе чалавек павінен ганарыцца сваёй мовай. Родная мова – гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, яго розум і вопыт. Кожны чалавек, які жыве ў Беларусі, павінен ведаць беларускую мову, бо гэта — наша галоўнае нацыянальнае багацце і адрозненне. Таму да 21 лютага, калі міжнародная супольнасць адзначае Сусветны дзень роднай мовы, мы з асаблівым гонарам і пачуццём размаўляем пра сваю подную мову і на сваёй роднай мове – мы гаварым па-беларуску. Менавіта да гэтай даты бібліятэка-філіял №4 ім. М.Лермантава запрашае ўсіх жадаючых на выставу-агляд “Каб мова беларуская гучала”, якая экспанавана ў фае кінатэатра “Радзіма”. Читать дальше про“Каб мова беларуская гучала” …











