“Каб мова беларуская гучала”

У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: “Калi ласка!..”
Як звiняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё iдуць са мною…

П.Броўка

Кожны паважаючы сябе чалавек павінен ганарыцца сваёй мовай. Родная мова – гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, яго розум і вопыт. Кожны чалавек, які жыве ў Беларусі, павінен ведаць беларускую мову, бо гэта — наша галоўнае нацыянальнае багацце і адрозненне. Таму да 21 лютага, калі міжнародная супольнасць адзначае Сусветны дзень роднай мовы, мы з асаблівым гонарам і пачуццём размаўляем пра сваю подную мову і на сваёй роднай мове – мы гаварым па-беларуску. Менавіта да гэтай даты бібліятэка-філіял №4 ім. М.Лермантава запрашае ўсіх жадаючых на выставу-агляд “Каб мова беларуская гучала”, якая экспанавана ў фае кінатэатра “Радзіма”.

На выставе прадстаўлены шматлікія матэрыялы пра беларускую мову, яе адасабленне і станаўленне сярод іншых моў, галоўных дзеячаў, якія паўплывалі на яе развіццё, сённяшні стан мовы ў нашай краіне і міжнароднай арэне. Кожны жадаючы можа знайсці тут найноўшыя слоўнікі беларускай мовы – граматычныя, тлумачальныя, уласных назваў, іншамоўных слоў і гэтак далей, – а таксама апошнія рэдакцыі правіл беларускай літаратурнай мовы. Найбольшай захаванасці нацыянальнай мовы спрыяе найперш нацыянальная літаратура, таму выстава прапануе пазнаёміцца з галоўнымі дзеячамі беларускай літаратуры – пісьменнікамі і паэтамі, якія так ці інакш прапагандавалі роднае слова ў шматлікіх творах на беларускай мове.

Автор записи: admingb4

admingb4