Моўны марафон «Дакраніся да сэрца»

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова.
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка…

Уладзімір Дубоўка

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай. Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэка-філіял №4 ім. М. Лермантава у рамках моўнага марафона «Дакраніся да сэрца».

Разам з выхаванцамі ДУА «Дзіцячы сад №100 г.Магілёва», вучнямі ДУА «Сярэдняя школа №31 г. Магілёва» і ДУА «Сярэдняя школа №33 г. Магілёва», а таксама з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ЦСАН Ленінскага раёна г. Магілёва, супрацоўнікі бібліятэкі акунуліся ў атмасферу свята, прысвечанага галоўнай каштоўнасці кожнага народа – мове.

У святочны дзень выхаванцы ДУА «Дзіцячы сад №100 г.Магілёва» наведалі беларускамоўную гульнятэку «З бабулiнага куфэрка». Музычныя і рухомыя гульні, інсцэніроўка казкі і прагляд мультфільмаў спрыялi таму, што маленькія беларусы пажадалі чытаць творы беларускіх пісьменнікаў.

 

 

 

 

Автор записи: admingb4

admingb4