У гэтым годзе спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі, Літаратурнай прэміі? Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа Івана Паўлавіча Мележа. Да гэтай знамянальнай даты бібліятэка-філіял №4 ім. М.Лермантава падрыхтавала выставу-знаёмства “Пясняр Палесся. Іван Мележ”.
На выставе прадстаўлены зборы твораў Івана Мележа розных гадоў выдання, асобныя творы аўтара, кнігі і артыкулы пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Матэрыялы экспазіцыі будуць цікавыя як для даследчыкаў творчасці пісьменніка, так і для студэнтаў, а таксама для ўсіх аматараў беларускай літаратуры.
Кнігі Мележа сталі сапраўднай нацыянальнай эпапеяй, энцыклапедыяй народнага жыцця, крыніцай выхавання патрыятызму і любові да роднай мовы, гісторыі і культуры нашай Айчыны. Яго творы атрымалі сусветнае прызнанне і перакладзены на шматлікія мовы. Па многіх з іх пастаўлены спектаклі на сцэнах абласных і рэспубліканскіх тэатраў, зняты тэле- і кінафільмы.