“Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры”

Вечна светлы і вечна дужы
Вечна юны, як наша зямля.
Мы табой ганарымся — і плачам.
Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым.
Нізка голаў схіляю, юнача,
Перад вечным глаголам тваім.

Уладзімір Караткевіч «Багдановічу»

9 снежня спаўняецца 130 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, які пражыў ўсяго 25 гадоў, але пакінуў нам багатую паэтычную спадчыну. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі. Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў.

К юбілею паэта ў  бібліятэцы аформлена выстава  “Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры”. Аматары паэзіі маюць магчымасць  пазнаёміцца з асноўнымі, самымі яскравымі момантамі біяграфіі творцы, водгукамі аб яго творчасці. Выстава раскрывае вытокі таленту літаратара, знаёміць з шматлікімі творамі, зборнікамі вершаў: “Шыпшына”,“Зорка Венера”, “Краю мой родны!”, у тым ліку з адзіным прыжыццёвым зборнікам пісьменніка «Вянок», які зрабіўся ўнікальнай з’явай у беларускай літаратуры.

Запрашаем наведаць нашу выставу, якая будзе дзейнічаць да 20 снежня.

Автор записи: admingb4

admingb4