2021 год у Беларусі абвешчаны Годам народнага адзінства з мэтай кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны. З такой ініцыятывай выступіў Кіраўнік дзяржавы А.Р. Лукашэнка ў час традыцыйнага навагодняга звароту да жыхароў нашай краіны. Рашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’явіць 2021 год Годам народнага адзінства прадыктавана жыццесцвярджальнай сілай культурнай спадчыны і філасофскім асэнсаваннем сённяшняга этапу развіцця краіны.
У сувязі з гэтым у бібліятэцы-філіяле № 4 імя М. Лермантава аформлена кніжная выстава «Беларусь – тэрыторыя адзінства».
Народнае адзінства – гэта ключавая ўмова захавання незалежнасці краіны, беражлівых адносін да гістарычнай спадчыны і прымнажэння ўсяго лепшага, што было зроблена беларусамі.
Патрыятызм, культурныя каштоўнасці, духоўныя і маральныя ідэалы з’яўляюцца асноватворнымі паняццямі адзінства народа. Беларусь заўсёды славілася традыцыяй добрых, паважлівых адносін паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў.
Згода, талерантнасць, yзаемаразуменне, павага – гэта каштоўнасці, да якіх імкнецца кожны чалавек ва ўсе часы. Жаданне жыць у міры і быць шчаслівымі аб’ядноўвае ўсіх людзей.