- Пярун, Г. С. Закаханы скідзень: фантастычная аповесць / Галіна Пярун; [ілюстрацыі Вольгі Барай]. – Мінcк: Мастацкая літаратура, 2023. – 93, [1] с.
Ніна і Максім кахаюць адно аднаго, нягледзячы на забарону і перашкоды з боку бацькоў. Сэрцы моцна б’юцца ў грудзях маладых, наперадзе шмат мараў, але невядомая сіла ўмешваецца ў іх адносіны. Дзяўчына пачынае сніць неверагодныя сны, быццам начамі яна скача па лясах, лятае над купінамі і пнямі, вые на поўню і адчувае ад гэтага такую асалоду, што нават не хочацца прачынацца, бо разам з ёй падарожнічае вельмі прыгожы воўк. Але ж яна чалавек і між імі не можа быць кахання! Ды вось у адну з начэй яна разумее, што гэта не сон, а яна не зусім чалавек.
- Вольскі, В. Ф. Падарожжа па краіне беларусаў: [нарысы] / Віталь Вольскі; [мастак Мая Пракаповіч]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2022. – 317, [1] с.
З мастацкай дасканаласцю замілавана і шчыра расказвае пісьменнік пра родную краіну, яе прыроду, людзей, уваскрашае яе даўнюю і нядаўнюю гісторыю.
- Гушинец, П. Сказки для Веснушки. Придворный маг: [фантастическая повесть / Павел Гушинец; [художник О. Грубин]. – Минск: Звязда, 2022. – 124, [2] с.
Пятнадцатилетняя Веснушка, единственная дочь могущественного правителя Жёлтого Клана природных магов, сбежала из дома! Она взрослая, умная и научилась контролировать свои магические силы! А ее решили выдать замуж! И ладно бы симпатичный женишок был, а то… Из Клана Фиолетовых, толстощекий, носатый, лопоухий… Веснушка мечтала, что вырастет и станет как бабушка – такая же красивая, с серебристыми волосами. И сама выберет себе принца. И никто ей будет не указ!
Приключения Веснушки, рассказанные живо, с тонким юмором и иронией, захватят читателей – любителей фэнтези.
- Якімовіч, А. М. Металічны чалавек: аповесці-казкі / А. М. Якімовіч; [мастак А. А. Цвік]. – Мінск: Пачатковая школа, 2016. – 111 с.
Аповесці-казкі Аляксея Якімовіча распявадаюць пра неверагодныя прыгоды Робата з добрым сэрцам, які шукаў сябе сяброў.
Неспадзяваныя, часам небяспечныя сустрэчы са зласлівым панам Спіцай і яго памагатымі вучаць галоўнага героя знаходзіць выйсце з любых абставінаў. Выпрабаванні не толькі раскрываюць характар Робата, але і дапамагаюць яму сустрэць сапраўдных, верных сяброў.
- Хамянок, А. У. Італьянскае падарожжа. Чао, лета! аповесць / Аляксандра Хамянок; [мастак А. А. Ткачова]. – Мінск: Народная асвета, 2022. – 230, [1] с. – (Тусоўка.by)
Каці трынаццаць. Яна піша сачыненне, прысвечанае памерлай маме, развітваецца са згубленым сабакам, вучыцца граць на гітары і спяваць песні на англійскай мове. Стасункі з цётачкай Лёляй псуюцца: Каця больш не малая пляменніца, якую хочацца абдымаць. Яна – Кэт, падлетак пад апекай, з якім трэба неяк суіснаваць у адной кватэры. Улетку Кэт ізноў едзе ў Італію па праграме для дзяцей-сірот і спадзяецца, што гэтым разам усё будзе іначай, бо яна пасталела. Чаго дзяўчынка дакладна не чакае – гэта новых выпрабаванняў і нечаканага падарунка.
Аднак самае галоўнае чакае Кэт па вяртанні – знаходка, якая растопіць яе сэрца і адкрые яго насустрач музыцы жыцця.
АРХИВ: