После предательства Морока Мара живой попадает в руки потомков своего врага. Ей придётся лицом к лицу встретиться с Северином – нынешним королём Серата – и узнать, какую судьбу он приготовил для неё. Ей предстоит разобраться в том, как много лжи таится в её прошлом и настоящем. Ей необходимо найти способ завершить свою давнюю месть.
Однако Мара не единственная, кому нужно принять решение. Морок должен сделать выбор, который он больше не может откладывать.
- Бутэвіч, А.І. Прыгоды Віруса Шкодзі : казкі : для мал. шк. узросту / Анатоль Бутэвіч ; маст. Кацярына Ваніна. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя Петруся Броўкі, 2021. – 48 с. : іл. – (Беларускія пісьменнікі – дзецям).
Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’тэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча. Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага і нават… закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых, падаруюць радасць ад сустрэчы з кнігай.
- Карлюкевіч А.М. Пясочнае мора : казкі і апавяданні : для дзяцей мал. і сярэд. шк. узросту / Алесь Карлюкевіч ; мастак Алена Карповіч. – Мінск : Звязда, 2022. – 64 с. : іл.
Дзяцінства – гэта радасць, гульні, верныя сябры, клапатлівыя бацькі, любімая школа. У новым зборніку казак і апавяданняў А. Карлюкевіч адкрывае сусвет дзяцей, паказвае іх таямніцы, мары. што лепш: узяць ад прыроды ці зрабіць нешта добрае для яе? Што дапаможа ў складанай сітуацыі? Ці есть месца для мары? Чый гасцінец лепшы? Любы колер – гэта які? Якія правы ў чарапахі? і ці заўседы бацькі добрыя? Адказ на гэтыя пытанні дзеці і дарослыя знойдуць у кнізе.
- Зарэмба, М. Дзень магнітнай буры : аповесці і апавяданні / Міхась Зарэмба. – Мінск : Беларусь, 2021. – 341, [2] с
У аповесцях і апавяданнях, змешчаных у зборніку, Міхась Зарэмба шчыра і даверліва размаўляе з чытачом, а таксама ўздымае балючыя пытанні выхавання ў сям’і.
- Ліпскі, У.С. Цімох Вохвох : аповесць-казка пра хлопчыка, ад якога аднойчы ўцёк мабільнікі : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / Уладзімір Ліпскі ; мастак Святлана Стахоўская. – Мінск : Народная асвета, 2022. – 35 с. : іл. – (Казкі для вундэркіндаў).
У аповесці-казцы вядомага беларускага аўтара расказваецца пра хлопчыка Цімоха, у якога раптам знік мабільнік. Вы даведаецеся, як Цімох пачынае новае жыццё без электроннай прылады, як адкрывае для сябе па-новаму людзей, прыроду, вусныя легенды, казкі, гульні ад сваёй вясковай бабулі і цікаўнай вясковай дзяўчынкі Анюткі – пра ўсё гэта ў займальнай аповесці-казцы.
- Хадасевіч-Лісавая, К. С. Новыя прыгоды лісачкі Красуні : казачная аповесць / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак Дзіяна Бецун]. – Мінск : Звязда, 2023. – 179, [3] с.. – (Казкі Кніжнай феі)
Галоўная гераіня кнігі – вясёлая і цікаўная лісачка Красуня. Раней яна жыла ў мегаполісе, а потым малечы пашанцавала вырвацца з тлуму вялікага горада і пасяліцца ў Дзівосным лесе, дзе яе выхавацелем стаў вялікі, моцны і добры мядзведзь Буры. Красуня знайшла сярод лясной дзятвы шмат сяброў, якім з гэтай мілай фантазёркай сумаваць ніколі не даводзіцца! Пра вясёлыя прыгоды, цікавыя забавы, неверагодныя здарэнні і дэтэктыўныя гісторыі і раскажа гэта кніга. Лісачка запрашае чытачоў у Дзівосны лес! Уваход – пад вокладкай!