«Як сказаць па-беларуску?»

IMG-2d07ee77d588f3d5a425ad00f45e4436-V«Мова — гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не шанаваць, як нельга не шанаваць родны народ, родную зямлю. Той, хто не паважае роднай мовы, той не паважае роднага народа» — так гаварыў вядомы беларускі пісьменнік Іван Мележ.

Такімі словамі у бібліятэцы-філіале № 4 им. М. Лермантава пачаўся моўны практыкум «Як сказаць па-беларуску?». Прысутныя, а гэта вучні 6 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа №31 г. Магілева» дакрануліся да крыніц беларускай мовы, ўспомнілі беларускія загадкі і прыкметы, жарты і лічылкі, а таксама вершы, казкі, апавяданні беларускамоўных аўтараў, папрактыкаваліся ў перакладзе слоў, прыказак і прымавак на беларускую мову. На мерапрыемстве панавалі кемлівасць, гумар, артыстызм. Вучні праявілі сябе сапраўднымі знаўцамі роднай мовы

У гэты дзень усе наведвальнікі бібліятэкі змаглі пачуць мілагучнасць нашай роднай мовы. На працягу дня ў бібліятэцы гучалі песні на беларускай мове. Таксама наведавальнікі бібліятэкі з задавальненнем прымалі ўдзел ў конкурсе эрудытаў беларускай мовы «Пішы без памылак» пераможцы якога ўзнагароджваліся медалём «Знаўца беларускай мовы».

У гэты дзень жыхары мікрараёна Юбілейны прымалі ўдзел у экспрэс-апытанні «Маё любімае слова па-беларуску». Магілёўцы ад супрацоўнікаў бібліятэкі атрымлівалі памяткі «Размаўляй са мной па-беларуску», якія нагадвалі, як правільна павітацца або развітацца, папрасіць сапрабачэння, выказаць падзяку і г. д.

На працягу дня ў чытальнай зале сектара па рабоце з дзецьмі дэманстравалася відэаэкскурсія «Па краіне беларускай літаратуры»,  дзе былі згаданы біяграфічныя і творчыя старонкі жыцця беларускіх пісьменнікаў, а таксама гучалі сучасныя і народныя песні на беларускай мове.

Усім чытачам было прапанавана звярнуцца да выстаў, прысвечанах святу роднай мовы «Каб мова беларуская гучала», «Калейдаскоп беларускіх часопісаў».

Супрацоўнікі бібліятэкі ўпэўнены, што гэты дзень дазволіў перажыць моцныя пачуцці, атрымаць задавальненне і яшчэ раз пераканацца, што родная мова – бясцэнны скарб, якім мы павінны ганарыцца і шанаваць.

IMG_20200221_132048 IMG_20200221_152109 IMG_20200221_152644 IMG-1d3087f91fb39233a62d61455b8598d2-V IMG-2d07ee77d588f3d5a425ad00f45e4436-V IMG-66fbdcb7ae7dfc5ab4b15f58190ebfa4-V IMG-a7a9d663d53eb6832547067ac10d9d8e-V

Автор записи: admingb4

admingb4