Long-mob-па-беларуску “Свята роднага слова!”

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь” Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня. І гэта нездарма. Менавіта ў кнігах, у словах паэтаў і мысляроў адлюстроўваюцца гісторыя народа, яго слаўныя справы. Беларусам ёсць чым ганарыцца – беларускае пісьменства мае шматвяковыя традыцыі. Асветнікі беларускага народа – фігуры еўрапейскага маштабу. У рамках свята ладзіцца вялікі комплекс мерапрыемстваў. Бібліятэка-філіял №4 ім. М.Лермантава ў рамках long-mob-па-беларуску “Свята роднага слова!” падрыхтавала выставы, прысвечаныя гісторыі і развіццю беларускага пісьменства.На вітражнай выставе-падарожжы ў часе і прасторы “Магія беларускай кнігі” прадстаўлены партрэты і лепшыя творы найвядомейшых беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, драматургаў – майстраў роднага слова. Бо недарэмна існуе меркаванне, што наша Радзіма – краіна вялікай кніжнай культуры.

З этапамі развіцця беларускага пісьменства, пачаткам і найвядомейшымі дзеячамі беларускага кнігадрукавання, з найлепшымі прадстаўнікамі кніжнага руху на беларускай зямлі прапануе чытачам пазнаёміцца кніжная выстава “Кніжная мудрасць стагоддзяў”.

Автор записи: admingb4

admingb4