30 студзеня бібліятэка-филиял №4 им. М. Лермантава далучылася да агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!», галоўнай мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя беларускай мовы, літаратуры, гісторыі і нацыянальных культурных каштоўнасцяў.
У рамках праекта супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №4 ім. М. Лермантава запрасілі да сябе хлапчукоў і дзяўчынак з ДУА «Дзіцячы садок № 100 г. Магілёва» на літаратурную гульню «Як сказаць па-беларуску?».
Падчас гульні дзеці не толькі пашырылі свой слоўнікавы запас беларускіх слоў, але і даведаліся пра гісторыю іх паходжання. Асаблівую цікавасць выклікалі пытанні, звязаныя з народнымі прыказкамі і прымаўкамі, якія, як вядома, з’яўляюцца скарбніцай народнай мудрасці. Дзеці з задавальненнем разгадвалі загадкі і адказвалі на каверзныя пытанні.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі і выказалі жаданне часцей сустракацца ў сценах бібліятэкі, каб працягваць вывучаць родную мову і культуру. Супрацоўнікі бібліятэкі запэўнілі, што кожная пятніца будзе адзначана цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі, прысвечанымі беларускай спадчыне. Праект «Кожная пятніца – роднае, сваё!» стаў цудоўнай магчымасцю для паглыблення ведаў пра беларускую мову і культуру ў займальнай і інтэрактыўнай форме.










