Клуб общения «Добрые встречи»

Кажуць мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.

Гэтымі радкамі-прызнаннем вялікага беларускага паэта Пімена Панчанкі у любові да роднага слова  пачалося літаратурна-музычнае падарожжа «Вершы, як музыка душы».

Паразмаўляць, паспяваць, пачытаць вершы па-беларуску у бібліятэку завіталі члены клуба «Добрые встречи», чытачы бібліятэкі, удельнікі аматарскага аб’яднання «Спадчына» пры аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна.

Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй зараджэння беларускай мовы, шляхам яе развіцця,  абмеркавалі сучаснае становішча роднай мовы. Спевакі аматарскага аб’яднання «Спадчына» выконвалі беларускія народныя песні, прыпеўкі. Раіса Ягораўна Дзем’яновіч член літаратурнага аб’яднання «Ветеран» прачытала свае прыгожыя беларускамоўныя вершы, заахвоціўшы і іншых ўдзельнікаў мерапрыемства прачытаць творы аўтараў нашай краіны на роднай мове.

Вельмі прыемна было адчуваць, што людзі сталага узросту шануюць беларускую мову, яна натхняе іх складаць вершы, пець песні на роднай мове, знаёміцца са святамі і традыцыямі нашага народа, нашай культурай і гісторыяй.

Автор записи: admingb4

admingb4