Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. І менавіта падчас гэтага свята асабліва важна памятаць пра адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, гістарычны шлях пісьменства і друку ў Беларусі. Да свята беларускага пісьменства ў бібліятэкі-філіяле №4 ім.М.Лермантава адбыўся міфалагічны прамень даўніны «Імя, славутае ў вяках». На мерапрыемства былі запрошаны юнакі і дзяўчаты, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання установы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Магілева». Увазе гасцей мерапрыемства была прапанавана прэзентацыя «Дзень беларускага пісьменства», з дапамогай якой прысутныя даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра асветнікаў і першадрукароў зямлі беларускай: С.Буднага, Е.Полацкую, П.Мсціслаўца, С.Собаля і інш. Асаблівая ўвага была ўдзелена знакамітаму першадрукару Францыску Скарыне, ён займае адно з ганаровых месцаў сярод дзеячаў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі ў Беларусі. Гэты чалавек увайшоў у гісторыю нашай дзяржавы як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Сэнс усёй сваёй дзейнасці ён бачыў у служэнні народу. Скарына імкнуўся далучыць суайчыннікаў да набыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.
Завяршыўся міфалагічны прамень дауніны знаёмствам з літаратурай, прадстаўленай на кніжна-ілюстраванай выставе «Беларускае пісьменства – крыніца культуры і духоўнасці».