Беларуская палічка

Беларускія навінкі
Савіцкі, А. Пісьмо ў Рай [Тэкст] : раман-споведзь / Алесь Савіцкі. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2012. – 221 с.

Няпростае, але цікавае на падзеі жыццё выпала на долю выдатнага беларускага пісьменніка Алеся Савіцкага. Свій раман-споведзь ён прысвяціў бацьку, ад якога атрымаў у спадчыну такі маральны запал, які дапамагаў яму ў самыя цяжкія хвіліны. Чытач адчуе і сапраўдную мацярынскую і сыноўнюю любоў, вышэй за якую няма нічога ў свеце. Споведзь аўтара – глыбока псіхалагічная, сатканая з роздуму і разваг героя, нашага сучасніка, які сіліцца спасцігнуць глыбінную сутнасць падзей грамадскіх, што знітаваны з лёсам асабістым і хвалююць сёння кожнага з нас.


Бондар, Т. М. Павуцінне [Тэкст] : раман-містэрыя / Таіса Бондар ; маст. Р. Сустаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – 223 с.

Раман-містэрыя Таісы Бондар “Павуцінне” – своеасаблівы духоўны партрэт сучаснай пісьменніцы, якая ў пошуку свайго ўласнага творчага шляху трапляе на пуцявіну, што праз стагоддзі, праз пакутнае асэнсаванне іх, вядзе і прыводзіць яе ў часы Ісуса Хрыста. Аповед, набліжаючы далёкія падзеі, асветленыя прысутнасцю Хрыста, здаецца фантастычным у гэтай сваёй набліжанасці да святога і невыказнага. У беларускай літаратуры – гэта першая спроба прычыніцца да далёкай гісторыі, да гадоў, калі толькі-толькі зараджалася хрысціянства, што на мяжы трэцяга тысячагоддзя набывае знакавы сэнс.


Марчук, Г. В. Крык на хутары : [дылогія] / Георгій Марчук. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi, 2013. – 496 с.

Дылогія “Крык на хутары” і “Прызнанне ў забойстве” прысвечана трагічнаму лёсу сям’і палескага хутаранца Змітра Летуна напярэдадні і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сама назва дылогіі сімвалічная. Гэта крык душы чалавека, крык надзеі і веры.

 

 


Гаўрыловіч, У. М. Палешукі : раманы і апавяданні / Уладзімір Гаўрыловіч. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2018. – 311 с.

Трылогію «Палешукі» вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Гаўрыловіча складаюць раманы «Забранае шчасце», аднаіменны, а таксама – «… Тут твае карані». Яна ахоплівае незабыўныя падзеі жыцця зямлякоў аўтара, пачынаючы з 30-х гадоў мінулага стагоддзя, і заканчваючы нашым часам. Праз непаўторныя, у многім трагічныя лёсы палешукоў, якія насуперак усяму імкнуцца да шчасця, пісьменнік стварае шырокую панараму народнага быцця. Каханне і здрада, адданасць справе і абыякавасць да існага, імкненне да справядлівасці і пераадоленне ўсяго бесчалавечнага выяўляюць самыя розныя рысы характараў персанажаў твораў, падкрэсліваючы: ніхто і нішто не можа скарыць наш народ, які жыве па адвечных законах дабра і справядлівасці. У кнігу ўвайшла і новая аповесць пісьменніка «Краіна Валодзькава».


Шніп, В. А. Заўтра была адліга : дзённікавы раман паэта / Віктар Шніп ; [мастак У. Васюк]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 340, [1] с.

Кніга “Заўтра была адліга” складаецца з твораў нон-фікшн (невыдуманыя гісторыі) і вершаў, у якіх душа і сэрца паэта. Чытаючы кнігу, нехта скажа: “Тут вельмі шмат самоты!” Так. У жыцці стае самоты, і кожны ведае, што нельга быць вясёлым, калі паміраюць родныя, калі знікаюць сцяжыны да жыватворных крыніц, калі ты разумееш, чаму так неспакойна ў тваёй душы. І ўсё ж аўтар гэтай кнігі аптыміст, і ў яго ёсць пачуццё гумару і самаіроніі і ўменне пабачыць у звычайных дэталях быцця прыгажосць і філасофскі сэнс, і сваімі творамі ён сцвярджае: “Усё будзе добра!”


 

Лисицкая, Т. Г. Богиня, или Плач домохозяйки : поэтический сборник / Тамара Лисицкая ; [иллюстрации автора]. – Минск : Регистр, 2015. – 127 с., [16] л. цв. ил.

В сборник стихов  Тамары Лисицкой «Богиня, или Плач домохозяйки» вошли и трагикомические зарисовки из жизни женщин, и довольно грустные, болезненные стихотворения, и бодрые миниатюры, и нежные стихотворения о детях и материнстве, и иллюстрации автора.