Штотыдзень наша бібліятэка становіцца пляцоўкай для ўсіх, хто любіць і шануе беларускую мову. У рамках рэспубліканскага праекту «Кожная пятніца – роднае, сваё» мы праводзім майстэрню «Чытай! Слухай! Размаўляй!».
На мінулым тыдні ў майстэрні «Чытай! Слухай! Размаўляй!» было па-сапраўднаму ўтульна. Чытачы не проста гарталі старонкі лепшых беларускіх кніг, але і шмат размаўлялі, дзяліліся думкамі і адкрывалі для сябе багацце нашых культурных традыцый.
Прыемна бачыць, як людзі з цікавасцю паглыбляюцца ў родную мову, знаходзяць у ёй асаблівую прыгажосць і сілу.
Хочаце далучыцца? Мы заўсёды рады новым гасцям! Прыходзьце да нас, каб паразмаўляць, пачытаць і проста пабыць у коле аднадумцаў.
Давайце размаўляць па-беларуску разам! Чакаем вас!











