Моўны практыкум «Як сказаць па-беларуску?»

Мова — гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не шанаваць, як нельга не шанаваць родны народ, родную зямлю. Той, хто не паважае роднай мовы, той не паважае роднага народа» — так гаварыў вядомы беларускі пісьменнік Іван Мележ.

Такімі словамі у бібліятэцы-філіале № 4 им. М. Лермантава пачаўся моўны практыкум «Як сказаць па-беларуску?».

Прысутныя, а гэта вучні ДУА «Сярэдняя школа №33 г. Магілева» з задавальненнем успаміналі знаёмыя з дзяцінства словы, спрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў і акцёраў, дэманструючы выдатнае веданне роднай мовы. Кожны імкнуўся паказаць свае веды і кемлівасць, адказваючы на пытанні і ўдзельнічаючы ў віктарынах.

Моўны практыкум стаў не толькі магчымасцю праверыць свае веды, але і цудоўнай нагодай паглыбіць цікавасць да беларускай культуры і літаратуры. Вучні адкрылі для сябе новыя словы і выразы, пазнаёміліся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, натхніўліся прыгажосцю і мілагучнасцю роднай мовы.

Моўны практыкум стаў сапраўдным святам роднай мовы, які надоўга застанецца ў памяці ўдзельнікаў.

Автор записи: admingb4

admingb4