Чытайце беларускае 08.2023

  1. Арден, Л. Мара и Морок. Особенная Тень : [роман] / Лия Арден. – Москва : Эксмо, 2022. – 413, [1] с.

После предательства Морока Мара живой попадает в руки потомков своего врага. Ей придётся лицом к лицу встретиться с Северином – нынешним королём Серата – и узнать, какую судьбу он приготовил для неё. Ей предстоит разобраться в том, как много лжи таится в её прошлом и настоящем. Ей необходимо найти способ завершить свою давнюю месть.

Однако Мара не единственная, кому нужно принять решение. Морок должен сделать выбор, который он больше не может откладывать.

 


  1. Бутэвіч, А.І. Прыгоды Віруса Шкодзі : казкі : для мал. шк. узросту / Анатоль Бутэвіч ; маст. Кацярына Ваніна. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя Петруся Броўкі, 2021. – 48 с. : іл. – (Беларускія пісьменнікі – дзецям).

Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’тэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча. Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага і нават… закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых, падаруюць радасць ад сустрэчы з кнігай.

 


  1. Карлюкевіч А.М. Пясочнае мора : казкі і апавяданні : для дзяцей мал. і сярэд. шк. узросту / Алесь Карлюкевіч ; мастак Алена Карповіч. – Мінск : Звязда, 2022. – 64 с. : іл.

Дзяцінства – гэта радасць, гульні, верныя сябры, клапатлівыя бацькі, любімая школа. У новым зборніку казак і апавяданняў А. Карлюкевіч адкрывае сусвет дзяцей, паказвае іх таямніцы, мары. што лепш: узяць ад прыроды ці зрабіць нешта добрае для яе? Што дапаможа ў складанай сітуацыі? Ці есть месца для мары? Чый гасцінец лепшы? Любы колер – гэта які? Якія правы ў чарапахі? і ці заўседы бацькі добрыя? Адказ на гэтыя пытанні дзеці і дарослыя знойдуць у кнізе.

 


  1. Зарэмба, М. Дзень магнітнай буры : аповесці і апавяданні / Міхась Зарэмба. – Мінск : Беларусь, 2021. – 341, [2] с

У аповесцях і апавяданнях, змешчаных у зборніку, Міхась Зарэмба шчыра і даверліва размаўляе з чытачом, а таксама ўздымае балючыя пытанні выхавання ў сям’і.

 

 

 


  1. Ліпскі, У.С. Цімох Вохвох : аповесць-казка пра хлопчыка, ад якога аднойчы ўцёк мабільнікі : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / Уладзімір Ліпскі ; мастак Святлана Стахоўская. – Мінск : Народная асвета, 2022. – 35 с. : іл. – (Казкі для вундэркіндаў).

У аповесці-казцы вядомага беларускага аўтара расказваецца пра хлопчыка Цімоха, у якога раптам знік мабільнік. Вы даведаецеся, як Цімох пачынае новае жыццё без электроннай прылады, як адкрывае для сябе па-новаму людзей, прыроду, вусныя легенды, казкі, гульні ад сваёй вясковай бабулі і цікаўнай вясковай дзяўчынкі Анюткі – пра ўсё гэта ў займальнай аповесці-казцы.

 

 


  1. Хадасевіч-Лісавая, К. С. Новыя прыгоды лісачкі Красуні : казачная аповесць / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак Дзіяна Бецун]. – Мінск : Звязда, 2023. – 179, [3] с.. – (Казкі Кніжнай феі)

Галоўная гераіня кнігі – вясёлая і цікаўная лісачка Красуня. Раней яна жыла ў мегаполісе, а потым малечы пашанцавала вырвацца з тлуму вялікага горада і пасяліцца ў Дзівосным лесе, дзе яе выхавацелем стаў вялікі, моцны і добры мядзведзь Буры. Красуня знайшла сярод лясной дзятвы шмат сяброў, якім з гэтай мілай фантазёркай сумаваць ніколі не даводзіцца! Пра вясёлыя прыгоды, цікавыя забавы, неверагодныя здарэнні і дэтэктыўныя гісторыі і раскажа гэта кніга. Лісачка запрашае чытачоў у Дзівосны лес! Уваход – пад вокладкай!